падсо́бны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка. В. Вольскі. // Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода. Гроднеў. / у знач. наз. падсо́бны, ‑ага, м. [Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду. Сапрыка.
падсо́л, ‑у, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсаліць.
падсо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсаліць.
падсо́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсольваць.
падсо́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падсаліцца.
2. Зал. да падсольваць.
падсо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсаліць.
падсо́сны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Якую ссе дзіцяня. Падсосная свінаматка. Падсосныя кабылы. // Такі, які ссе матку (пра парасят, цялят і пад.). Падсосныя парасяты.
2. Звязаны з адкормам маладняку малаком матак. Падсосны перыяд. Падсосны метад.
падсо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падсунуцца.
2. Зал. да падсоўваць.
падсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсунуць.