падвясло́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падвяслоўваць.
падвясло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвеславаць.
падвя́ць, ‑вяне; зак.
Разм. Крыху, злёгку звяць. Кветкі ад гарачыні падвялі. // Крыху злёгку падсохнуць (пра траву). Вось падвяла [трава] крыху.. Трэба скошанае разбіваць, аграбаць. Купала.
падвячо́рак, ‑рка, м.
Разм.
1. Яда паміж абедам і вячэрай. Пайсці на падвячорак.
2. Ежа для спажывання паміж абедам і вячэрай. З’есці падвячорак. □ Юзя вынесла.. [пані Авяліне] падвячорак — зацукраваныя чарэшні і кавалак пірага. Бажко.
3. Час сутак перад вечарам.
падвячо́ркаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Есці днём, паміж абедам і вячэрай. Гаспадыня паставіла на стол ежу і запрасіла Аляксея: — Сядайце сілкавацца. Добрыя людзі падвячоркаваць збіраюцца, а вы яшчэ і не абедалі. Пальчэўскі.
падгаблёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падгаблёўваць.
падгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгабляваць.
падгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Згабляваць нямнога або дадаткова; падраўнаваць, габлюючы.
падгава́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгаварваць.
падгава́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падгаварваць.