падсма́жвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падсмажыцца.
2. Зал. да падсмажваць.
падсма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсмажыць.
падсма́жыцца, ‑жыцца; зак.
Смажачыся, стаць гатовым; засмажыцца або абсмажыцца. Сала абсмажылася. Катлеты падсмажыліся.
падсма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.
Прыгатаваць для яды смажаннем; засмажыць або абсмажыць. Падсмажыць яечню. Падсмажыць каўбасу. Падсмажыць грыбоў. □ Андрэй звяртаўся да дзяўчыны за нарадай, як падсмажыць катлету ці зварыць крупнік. Дуброўскі. [Зося:] — Учарашняя [бульба] асталася яшчэ. Падасце ім. [Бацька:] — Халодную? Вазьмі падсмаж на масле. Пальчэўскі.
падсма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць 2.
2. у знач. прым. Злёгку абпалены агнём. Так я і хадзіў у падсмаленым шынялі, у абмотках, якія чамусьці заўсёды спаўзалі. Навуменка.
падсмалі́цца, ‑смалюся, ‑смалішся, ‑смаліцца; зак.
Злёгку абпаліць сабе агнём валасы, скуру і пад.
падсмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.
Памазаць, насыціць смалой у асобных месцах; насмаліць дадаткова, яшчэ трохі. Падсмаліць дно лодкі. □ [Васіль:] — Пачакай.. Зараз толькі нос [чоўна] падсмалю, недзе тутака цякло... Савіцкі.
падсмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.
Злёгку або дадаткова абпаліць агнём. Падсмаліць валасы. □ Стараючыся, каб як не падсмаліць вусоў, чалавек дакурвае да самых губ. Чорны. Стары перавярнуў кабанчыка дагары нагамі, каб добра падсмаліць падчаровак. Сабаленка.
падсма́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падсмаліцца.
2. Зал. да падсмальваць.
падсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсмаліць 2.
падсме́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсмейвацца.