Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запаліць, прымусіць гарэць усё, многае. Пазапальваць ліхтары.

пазапарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца па-за партыяй, не звязаны з ёю; які не мае адносін да партыі. Пазапартыйная групоўка. Пазапартыйныя справы.

пазапару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запарушыць усё, многае. Пазапарушваць вочы.

пазапаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Запаўзці — пра ўсіх, многіх.

пазапаўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Запоўніць, заняць чым‑н. усё, многае. Пазапаўняць бочкі вадою.

2. Упісаць куды‑н. усе, многія звесткі. Пазапаўняць табелі.

пазапіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заперці, зачыніць усё, многае. Паліцэйскія пазапіралі дзверы ў склады, дзе застаўся мізэрны скарб. Мікуліч.

2. Зачыніць усіх, многіх на замок, засаўку і пад.

пазапі́свацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Запісацца, унесці сябе ў спісы — пра ўсіх, многіх.

пазапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае. Пазапісваць свае думкі.

2. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае. Пазапісваць песні.

3. Унесці ў спіс, рэестр і пад. усіх, многіх або ўсё, многае. [Сакратар райкома] пазапісваў іхнія прозвішчы і паабяцаў выклікаць, калі што-небудзь надарыцца. Карпюк. // Уключыць у лік каго‑н. усіх, многіх. Пазапісваць у сведкі.

4. Разм. Скласці дакумент аб перадачы каму‑н. усяго або часткі чаго‑н. Пазапісваць рэчы на сына.

пазапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., вазе што.

Запхнуць куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазапіхаць мох у шчыліны. Пазапіхаць палонных у вагоны.

пазапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пазапіхаць.