Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паго́рачак, ‑чка, м.

Памянш. да пагорак; невялікі пагорак.

паго́рбіцца, ‑біцца; ‑бімся, ‑біцеся, ‑бяцца; зак.

1. Выгнуць спіну гарбом; ссутуліцца — пра ўсіх, многіх. Пагорбіліся ад холаду людзі.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца гарбом, утварыць выпукласць — пра ўсё, многае.

паго́рблены, ‑ая, ‑ае.

Які пагорбіўся, згорблены, сагнуты. Пагорбленыя хаты. □ Раніцай.. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы, ранцы і торбы пагорбленых з марозу фрыцаў. Брыль.

паго́ркнуць, ‑не; пр. пагорк, ‑ла; зак.

Згоркнуць, прагоркнуць — пра ўсё, многае. Масла пагоркла.

паго́ршанне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і пагаршэнне. У той момант, калі здавалася, што жыццё Налівайкі выратавана, наступіла рэзкае пагоршанне яго становішча. Гурскі.

паго́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пагоршыць.

паго́ршаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Стаць, зрабіцца горшым; тое, што і пагоршыцца. Хвядосіха паглядзела на [рахункавода] так, як глядзяць на чалавека, без якога ўсякая справа не толькі што не пагоршае, а стане яшчэ нават лепшай. Кулакоўскі. [Даміра] — Дык што, я, выходзіць, пасля вайны пагоршаў, а не палепшаў. Нават крыўдна. Асіпенка. // безас. Стаць, зрабіцца горш. Хвораму пагоршала.

паго́ршванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагоршваць і пагоршвацца.

паго́ршвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пагоршыцца.

2. Зал. да пагоршваць.

паго́ршваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пагоршыць.