наклява́цца, ‑клюецца; зак.
Разм. Клюючы, наесціся ўдосталь.
накляпа́ны і наклёпаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накляпаць 1.
накляпа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Прыкляпаць што‑н. да чаго‑н. Накляпаць плешку на болт.
2. Кляпаннем зрабіць пэўную колькасць чаго‑н.
3. Ударамі малатка навастрыць (касу, нож і інш.). Тая [каса], што касіў Мішка залетась, была нядрэннаю. Каб яшчэ накляпаць яе.., мянташкай правесці, то працаваць можна. Кандрусевіч.
накляпа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Нагаварыць на каго‑н., узвесці паклёп. Папракнуў [Самарос] сябе за тое, што праз меру накляпаў на Каршукова, расказваючы Галаю пра гаворку з ім. Асіпенка.
нако́латы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад накалоць.
2. у знач. прым. З невялікай трэшчынай, надтрэснуты. Наколатая талерка.
нако́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. паколваць — накалоць (у 3–6 знач.).
нако́лвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накалоцца.
2. Зал. да наколваць.
нако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накалоць.
нако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. накалоць (у 4–6 знач.).
2. Аздоба з матэрыі або карункаў, якую наколваюць на жаночую прычоску. Каля столікаў клапатліва завіхаліся афіцыянткі ў белых фартушках і такіх жа наколках на галаве. Гамолка.
3. Разм. Тое, што і татуіроўка.