вы́варатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Абл. Выварацень. [Каля] старой яловай вывараткі стаялі дзве нізенькія доўгія капы сіўцу. Пташнікаў.
вы́варатны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Унутраны, закрыты. Вываратнае шво. // З унутраным швом. Вываратны абутак. Вываратныя галантарэйныя вырабы.
вы́варацень, ‑ратня, м.
Вывернутае з коранем дрэва. Дрэвы ляжалі плазам адно на адным, віселі на суччах, горбіліся вываратнямі, каранямі, галлём. Сачанка.
вы́вараць, ‑і, ж.
Тое, што і выварацень. Мішка прыўзняўся над санямі і шпурнуў у бок вывараці зарад. Паслядовіч.
выва́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выварваць — выварыць.
выва́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выварыцца.
2. Зал. да выварваць.
выва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выварыць.
вы́варка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выварыць (у 1 знач.).
2. Разм. Пасудзіна, у якой выварваецца бялізна.
вы́варкі, ‑аў; адз. няма.
Спец. Рэшткі, якія засталіся пасля выварвання чаго‑н.
выварны́, ‑ая, ‑ое.
Здабыты шляхам выварвання. Выварная соль.