падво́рышча, ‑а, н.
Разм. Уся сялянская сядзіба. У дваццатым годзе, вярнуўшыся з вайны, Клім Турок застаў сваё падворышча амаль пустым — белапалякі, адступаючы, спалілі Узлессе. Шахавец. // Месца каля хаты, дома (двор, сад, агарод). Ганька ідзе дадому — на сваё і маміна, ужо зарослае падарожнікам і дробнай пякучай крапівой, падворышча, ідзе ў сваю хату. Васілевіч.
падво́страны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвастрыць.
падво́стрывацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падвострываць.
падво́стрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвастрыць.
падво́х, ‑у, м.
Разм. Дзеянне, якое мае сваёй мэтай падвесці або паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. Стары, чакаючы, відаць, нейкага падвоху, дабрадушна ўсміхаецца і маўчыць. Дадзіёмаў. Хлапчук зноў ускінуў свае сінія вочы і, не ўбачыўшы на маім твары падвоху, хітранька ўсміхнуўся і глянуў на старога доктара. Васілевіч.
падво́чнічны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які знаходзіцца пад вачніцамі, ніжэй вачніц. Падвочнічныя залозы.
падво́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад вокам, ніжэй вока. Падвочныя мяшкі.
падво́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвашчыць.
падво́шчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да надвошчваць.
падво́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвашчыць.