Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падсячы, падсекчы (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Спец. Насечанае месца на сасне для збору смалы.

падсе́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсеяць.

падсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што і чаго.

1. Пасеяць дадаткова. Падсеяць жыта. Падсеяць гароху.

2. Пасеяць (траву і пад.) паміж усходамі збожжавых. Падсеяць канюшыну па пшаніцы.

падсілкава́нне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсілкаваць.

2. Тое, што падсілкоўвае, дае сілу, бадзёрасць; падмацаванне. У пакоі мы забавіліся нядоўга: паклалі пад падушкі партфелі. З дарогі памыліся і заспяшаліся шукаць падсілкавання. Сабаленка.

падсілкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсілкаваць.

падсілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Паеўшы, падмацаваць свае сілы. Падсілкаваўшыся яблыкамі,.. [Пятро] рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у.. вёску. Шамякін. У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу. Гаўрылкін.

падсілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго.

Разм. Пакарміўшы, падмацаваць чые‑н. сілы.

падсілко́ўванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсілкоўваць — падсілкаваць.

падсілко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсілкавацца.

2. Зал. да падсілкоўваць.

падсілко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсілкаваць.