падсвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., каго-што.
Асвяціць з якога‑н. боку; даць дадатковае асвятленне, узмацніць асвятленне чаго‑н.
падсе́джванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падседжваць — падседзець; падкопы, інтрыгі супраць каго‑н. [Янукевіч:] — І папярэджваю вас абодвух: заўважу падседжванне, дробную грызню — не паздаровіцца ні табе, Сцяпан Захаравіч, ні табе, Лявон Ігнатавіч... Хадкевіч.
падсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падседзець.
падсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑седзіць; зак., каго.
Разм. Пашкодзіць каму‑н. у чым‑н., ашукаць. [Антон:] — Мне дзядуля часта расказваў пра вашу паездку. [Яўхім:] — Мусіць, і пра жуліка табе гаварыў, як той падседзеў нас? Пальчэўскі.
падсе́кцыя, ‑і, ж.
Аддзел, які з’яўляецца часткай секцыі.
падсерабры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Злёгку, трохі пасерабрыць; пасерабрыць дадаткова.
падсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.
Сесці побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Да Івана Васільевіча, на вызваленае Падай месца, падсеў былы таварыш па рабоце. Шамякін. Вярнуўшыся ў купэ, Рыта зноў падсела да акна і аддалася ўспамінам аб сваіх нядаўніх універсітэцкіх сябрах. Васілевіч. // Сесці да каго‑н. на воз, у машыну і пад., каб пад’ехаць. [Насці] трэба было цяпер даганяць калёсы, бо ні да каго другога не падсядзеш пад’ехаць: усе наперадзе. Пташнікаў.
падсе́ў, ‑севу, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяваць — падсеяць.
2. Другая (дадатковая) культура на полі, засеяным асноўнай культурай. Скасіць зялёны падсеў на сена.
падсе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсячы, падсекчы.