Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падво́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падвоіць.

2. Павялічаны ўдвая; двайны. Падвоеная цана. Падвоены каравул. // перан. Значна павялічаны, узмоцнены. Падвоеная пільнасць. □ Часам.. [Валодзя], чым-небудзь забавіўшыся, забываў, што яму трэба рабіць, а ўспомніўшы, прымаўся за гэта з падвоенай энергіяй. Ракітны.

3. у знач. прым. Які складаецца з двух аднародных прадметаў; здвоены. Падвоеная нітка.

падво́з, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвозіць — падвезці.

падво́зіцца, ‑возіцца; незак.

Зал. да падвозіць.

падво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да падвезці.

падво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвезці.

падво́зчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца падвозам чаго‑н.

падво́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падвозчык.

падво́іцца, ‑двоіцца; зак.

1. Павялічыцца ўдвая. Вытворчасць прадуктаў падвоілася.

2. перан. Павялічыцца, зрабіцца значна мацнейшым, большым. У Леапольда Гушкі падвоілася стараннасць, цягавітасць, сіла. Чорны.

3. Стаць, зрабіцца двайным. Зычныя падвоіліся.

падво́іць, ‑двою, ‑двоіш, ‑двоіць; зак., што.

1. Павялічыць удвая. Падвоіць вытворчасць мяса. □ За апошнія гады калгаснікі падвоілі, а месцамі нават патроілі ўраджайнасць, а ў лясной гаспадарцы засталося ўсё, як было пры дзядах. Мяжэвіч.

2. перан. Павялічыць, зрабіць значна мацнейшым, большым. Падвоіць увагу. □ Мы сілы падвоім, мы храбрасць патроім. Крапіва.

3. Зрабіць двайным; скласці ўдвая, здвоіць. Падвоіць дратву.

падво́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвойваць — падвоіць.