падсве́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падсвечваць.
падсве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсвяціць.
падсве́чнік, ‑а, м.
Падстаўка для свечкі ці свечак. Пасярэдзіне [століка] гарэла свечка, празрысты стэарын сцякаў на медны танканогі падсвечнік. Асіпенка.
падсві́нак, ‑нка і (радзей) падсвіна́к, ‑а, м.
Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі. Мележ. У Вінцука была немалая гаспадарка: дзве каровы, бык і цялушка, цэлая чарада свіней, падсвінкаў і авечак. Якімовіч. Два падсвінакі .. хваталі з карыта цеста. Чорны.
падсві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да падсвістваць.
падсвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча.
Зак. да падсвістваць.
падсві́стванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвістваць — падсвістаць.
падсві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Свістаць у такт, суправаджаючы спевы, ігру і пад. Адзін спявае, другі падсвіствае.
падсвядо́масць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць падсвядомага.
2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні. Дзесь, у падсвядомасці, як бы нейкі голас казаў, як неразумна, як брыдка траціць свой час у .. забавах. Колас.
падсвядо́мы, ‑ая, ‑ае.
Неўсвядомлены, інстынктыўны, няясны. Усё жыццё сваё.. [Жан] пачынаў рабочы дзень з падсвядомай іскрай надзеі, што новы дзень прынясе яму нейкую.. радасць. Шамякін. [Алаіза] баялася азірнуцца, адчувала нейкім падсвядомым пачуццём, што чалавек ідзе за ёю наўмысля. Арабей.