Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падві́д, ‑у, М ‑відзе, м.

У сістэматыцы раслін і жывёл — адно з падраздзяленняў віду.

падвідавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да падвіду.

падві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Віляць злёгку. Падвільваць хвастом.

падвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.

Завінціць тужэй; падшрубаваць. Падвінціць шрубу.

падві́нчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвінціць.

падві́нчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвінчваць — падвінціць.

падві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвінціць.

падві́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвіць.

падві́ўка, ‑і, ДМ ‑віўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвіць.

падві́цца, падаўюся, падаўешся, падаўецца; падаўёмся, падаўяцеся, падаўюцца; пр. падвіўся, ‑вілася, ‑вілося; заг. падвіся; зак.

Разм. Злёгку, нямнога завіцца; падправіць сабе завіўку. Падвіцца к вечару.