Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падрыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца падрыхтоўкай да чаго‑н., папярэдні. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на.. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль.

2. Які служыць для папярэдняга навучання, падрыхтоўкі. Падрыхтоўчая група дзіцячага сада. Падрыхтоўчыя курсы пры інстытуце. □ Вучні падрыхтоўчага класа займаліся без продыху: па 6–8 урокаў. С. Александровіч.

падры́цца, ‑роецца; зак.

Залезці куды‑н., падрыўшы зямлю знізу (пра жывёл). Крот падрыўся пад клець.

падры́ць, ‑рые; зак., што.

Узрыць, узрыхліць зямлю пад чым‑н., знізу чаго‑н. (пра жывёл). Свіння падрыла яблыню.

падрэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і падрабрынны. Падрэберныя мышцы.

падрэгулява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрэгуляваць.

падрэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Разм. Трохі, дадаткова адрэгуляваць. Падрэгуляваць матор.

падрэ́з ​1, ‑а, м.

Спец. Жалезная паласа саннага полаза. Каб вазок не кідала на ўхабах, на палоззе пасаджаны падрэзы. Сабаленка.

падрэ́з ​2, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 знач.).

2. Падрэзанае месца; надрэз (у 2 знач.). Непадалёку Чубар убачыў шырокі, з вялікім падрэзам пень. Чыгрынаў.

падрэ́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрэзаць.

падрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Зрэзваючы, крыху пакараціць, зрабіць раўнейшым. — Вось тут трэба крышку падрэзаць, а ўнізе распусціць, — казала Ганна Лявонаўна, паказваючы на паясніцу [сукенкі]. Корбан.

2. Разрэзаць знізу, з бакоў, не да канца. Выбралі [людзі] тоўстую разгалістую ліпу. Падрэзалі з аднаго боку, перайшлі на другі. Паўлаў.

3. перан. Разм. Пазбавіць сіл, здароўя і пад. Хвароба адрэзала яго.

4. перан. Разм. Сказаць трапнае з’едлівае слова, паставіць каго‑н. у смешнае становішча. Падрэзаць дакладчыка.

5. і чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова, яшчэ трохі. Падрэзаць хлеба. Падрэзаць каўбасы.

6. Спец. Зрабіць падрэзку (у 2 знач.).

•••

Падрэзаць крылле (крылы) каму — тое, што і абрэзаць крылле (крылы) каму (гл. абрэзаць).

падрэ́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падрэзваць — падрэзаць (у 1, 2 і 5 знач.).