Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падрысо́рнік, ‑а, м.

Спец. Планка, у якой умацаваны рысоры.

падрысо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Спец. Абсталяваць што‑н. рысорамі. Падрысорыць матацыкл.

падрысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрысоўваць — падрысаваць.

падрысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падрысоўваць.

падрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрысаваць.

падры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрыць.

падры́ў, ‑рыву, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрываць ​1 — падарваць.

падрыўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст па падрыўных работах. Звычайна падрыўнікі выходзілі на чыгунку невялічкімі групамі, чалавек пяць-шэсць. Кулакоўскі. Чуваць, Як пад зямлёй падрыўнікі Узрываюць ноччу вугальныя глыбы. Аўрамчык.

падрыўні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да падрыўнік.

падрыўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да падрыву, узрывання. Падрыўныя работы. □ [Віктар] вывучаў падрыўную справу, авалодваў усімі відамі зброі, пазнаваў тайны разведкі ў тылу ворага. Шчарбатаў. // Які робіць падрывы, узрывы. Іван Груздовіч, былы настаўнік і камандзір падрыўной групы партызанскага атрада, загінуў смерцю героя вясной сорак трэцяга года. Шамякін.

2. перан. Накіраваны на падрыў чаго‑н.; шкодніцкі. Падрыўная дзейнасць імперыялістычных разведак.