Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паразіта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паразіта (у 1 знач.). Паразітарная фауна. // Які выклікаецца паразітамі (пра захворванні). Паразітарныя захворванні.

2. Які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.); які з’яўляецца паразітам. Паразітарны клас.

паразі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да паразіт (у 2, 3 знач.).

паразі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паразіта; які з’яўляецца паразітам (у 1 знач.); паразітычны. Паразітныя расліны.

2. Спец. Які ўзнікае як непажаданая з’ява. Паразітныя токі. // Які выконвае дапаможную функцыю. Паразітнае кола.

•••

Паразітныя грыбы гл. грыб.

паразіто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па паразіталогіі.

паразіты́зм, ‑у, м.

1. Форма адносін паміж арганізмамі (розных відаў), пры якой адзін арганізм корміцца за кошт другога; жыццё паразіта (у 1 знач.).

2. перан. Існаванне паразіта (у 2 знач.); жыццё з чужой працы; дармаедства. Адносіны Вашамірскага да мастацтва і мастака таксама характарызуюць паразітызм прыгоннікаў. Казека. Рыгор зразумеў, што тая бесклапотнасць Ірыны, якая некалі выглядала такой чароўнай наіўнасцю і выклікала ў яго захапленне, была не чым іншым, як зародкам звычайнага паразітызму. Краўчанка.

паразіты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паразіта; які з’яўляецца паразітам (у 1 знач.). Паразітычныя чэрві.

2. Які жыве з чужой працы; які мае дачыненне да паразіта (у 2 знач.). Паразітычныя класы капіталістычнага грамадства. // Які мае адносіны да паразітызму, характарызуецца паразітызмам (у 2 знач.). Упершыню сустрэўшыся ў былой Заходняй Беларусі са старым паразітычным светам, убачыўшы на ўласныя вочы яго красамоўныя «ілюстрацыі да палітграматы» — галечу і абрабаванасць народных мас, .. [Панчанка] дае сабе клятву. Клышка.

паразі́ць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; ‑разім, ‑разіце; зак., каго-што.

1. чым. Забіць, нанесці ўдар якой‑н. зброяй. Паразіць куляй. // Папаўшы ў што‑н., знішчыць, разбурыць. Паразіць мішэнь.

2. Перамагчы, нанесці паражэнне, разбіць. Паразіць ворага.

3. Выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад. (пра хваробу, эпідэмію і пад.). У жніўні 1945 года прамянёвая хвароба паразіла жыхароў Хірасімы і Нагасакі, якія ўцалелі ад ядзернай хвалі і агню. «Маладосць».

паразла́зіцца, ‑лазіцца; зак.

Разм. Разлезціся — пра ўсё, многае. Саламяныя стрэхі, крытыя шмат гадоў назад, асунуліся, паразлазіліся, паказвалі свае збуцвелыя рэбры і цёмныя правалы. Колас.

паразліва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паразліваць.

паразліва́цца, ‑аецца; зак.

Разліцца — пра ўсё, многае.