пазамярза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца лёдам, замерзнуць — пра ўсё, многае. Рэкі пазамярзалі.
2. Загінуць ад холаду — пра ўсіх, многіх. // Моцна змерзнуць — пра ўсіх, многіх. [Яўген:] — Што, пазамярзалі седзячы?.. Савіцкі.
пазамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Змесці, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазамятаць смецце ў кут.
2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.) усё, многае. Пазамятаў снег усе ранейшыя сцежкі, што былі на дварэ. Галавач.
пазандзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да зандзіраваць.
пазано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Занесці, даставіць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаносіць у кладоўку інструменты. □ Прыехаўшы на двор,.. [Наста] кінула нераспрэжанага [каня] і пазаносіла на руках у хату дзяцей. Пташнікаў.
2. Упісаць, запісаць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаносіць студэнтаў у спісы. Пазаносіць рахункі ў рэестр.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Вецер пазаносіў снегам усе дарогі.
пазано́швацца, ‑аецца; зак.
Занасіцца — аб усім, многім. [Вольцы] хацелася .. памыць падлогу, .. паглядзець, ці ўсюды чыста, ці не пазаношваліся фіранкі. Скрыган.
пазано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Занасіць усё, многае. Пазаношваць адзенне.
пазапада́ць, ‑ае; зак.
1. Абваліцца ўнутр чаго‑н. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі, падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі. Скрыган.
2. Падаючы, заваліцца куды‑н. — пра ўсё, многае.
3. Уваліцца, стаць упалым — пра ўсё, многае. Шчокі пазападалі. □ Поўсць на.. [мядзведзі] звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка.
пазапа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Запаяць усё, многае. Пазапайваць каструлі.
пазапако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Запакаваць усё, многае. Пазапакоўваць рэчы ў чамаданы.
пазапа́львацца, ‑аецца; зак.
Запаліцца, загарэцца — пра ўсё, многае. Пазапальваліся, замігацелі сотні ясных зорак — электрычных лямпак. Шынклер.