Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паадгіна́цца, ‑аецца; зак.

Адагнуцца ў многіх месцах, кругом або ў вялікай колькасці. Паадгіналіся берагі бляхі. Паадгіналіся крукі на вешалцы.

паадгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адагнуць адно за другім усё, многае. Паадгінаць цвікі.

паадгла́джвацца, ‑аецца; зак.

Адгладзіцца — пра ўсё, многае. Складкі добра паадгладжваліся.

паадгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгладзіць усё, многае. Паадгладжваць сукенкі.

паадгніва́ць, ‑ае; зак.

Адгніць — пра ўсё, многае. Сукі паадгнівалі.

паадго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгарнуць усё, многае. Паадгортваць зямлю. Паадгортваць старонкі кнігі.

паадграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгрэбці ўсё, многае. Паадграбаць сена ад воза.

паадгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгрузіць усё, многае. Паадгружаць тавары.

паадгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгрызці адно за другім усё, многае. [Маці] паказала новы бацькаў касцюм. У ім усе гузікі вавёрка паадгрызала. Даніленка.

пааддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; зак., каго-што.

Аддаць адно за другім усё, многае; вярнуць усё пазычанае. Пааддаваць дзяцей у школу. Пааддаваць даўгі. □ — Ат, дзетка мая, — азвалася Хіжа, — на хлеб заўсёды знойдзецца рот. Што самі паелі, а што і людзям пааддавалі. Сабаленка.