Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падрумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Падфарбаваць сабе твар румянамі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пекучыся, смажачыся, стаць румяным, падпечаным. Булкі падрумяніліся.

падрумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Злёгку падфарбаваць румянамі. Падрумяніць шчокі.

2. Пекучы, смажачы, зрабіць румяным, падпечаным. Падрумяніць мяса.

падрумя́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падрумяніцца.

2. Зал. да падрумяньваць.

падрумя́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрумяніць.

падруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да падручыцца.

падру́чнік 1, ‑а, м.

Кніга, па якой вывучаюць які‑н. прадмет. [Ігнат] прыходзіў зрэдку да .. [знаёмых] у хату папрасіць якога-небудзь падручніка. Пасля работы ён наведваў вячэрнюю сярэднюю школу. Лынькоў. Знайшоўшы ў сына гаспадыні падручнік па геаграфіі,.. [Саша] раскрыла карту, паглядзела на Кольскі паўвостраў і жахнулася яшчэ больш. Шамякін.

падру́чнік 2, ‑а, м.

Спец. Падстаўка, апора для інструмента на такарным станку.

падру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад рукамі, заўсёды ёсць. Уздоўж сцен — два ложкі, зробленыя з падручнага матэрыялу. Крапіва.

2. Які выконвае падсобную работу. Падручныя рабочыя. / у знач. наз. падру́чны, ‑ага, м. Салдату далі двух падручных капаць ямы, ён жа садзіў шчэпы. Чорны.

падручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., з інф.

Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца за якую‑н. работу для каго‑н. Каля крайняга дома на сцяжынцы [Каця] убачыла санітарку, спытала, дзе знайсці лётчыка, якога два дні назад палажылі на лячэнне. Санітарка падручылася паказаць. Алешка. Важныя звесткі былі атрыманы.. ад аднаго слесара, які падручыўся рамантаваць сапёрам матацыклы. Шахавец.

падрыва́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрываць ​1 — падарваць і падрывацца ​1 — падарвацца.

падрыва́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрываць ​2 — падрыць.

падрыва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падарвацца.

2. Зал. да падрываць ​1.

падрыва́цца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падрыцца.

2. Зал. да падрываць ​2.