падружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.
Стаць другам каго‑н., зблізіцца з кім‑н.; пасябраваць. І ў тым агульным шуме-гуку Зачаўся торг, пайшлі бажыцца Ў жаданні шчырым падружыцца. Колас. Падружыліся з ім На другі мы ўжо дзень, Разам курым і спім І размовы вядзём. Нядзведскі.
падружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак.
1. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Ён спіць яшчэ, Андрэй.., харошы наш беларускі хлапчына, з якім цябе падружыла на гэты раз зноў дзіўна і нечакана паласкавелая доля. Брыль.
2. Тое, што і падружыцца. Едуць хлопцы дадому па шляху палявому. Яны разам служылі і навек падружылі. Гаўрусёў.
падружэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для палявання за дзічынай са стрэльбай (пра сабаку).
падрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.
Разм. Друкаваць некаторы час.
падрука́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ўнутры рукаве. Падрукаўная падкладка.
падрулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Кіруючы рулём, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. на самалёце, машыне і пад. Антон устрывожыўся, калі Шпілеўскі, выключыўшы матор, падруліў да ўзбочыны. Савіцкі. Ярота падруліў на самакаце к тратуару і пераступіў нагою з педаля на дошку. Лобан. // што. Кіруючы рулём, падвесці куды‑н. машыну, самалёт і пад. Неўзабаве чарнявы юнак.. падруліў грузавік да самага спуска. Гроднеў.
падру́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрульваць — падруліць.
падру́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падрульваць.
падру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падруліць.
падрумя́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрумяніць.
2. у знач. прым. Які падпёкся, стаў румяным. Неўзабаве гаспадыня ўвайшла з боханам свежага падрумяненага хлеба. Пальчэўскі.