падро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падрабіць 1.
падро́бнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца падробкай чаго‑н. Падробнік ключоў.
падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак. Карамазаў.
•••
На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя... Чарнышэвіч.
падру́ба, ‑ы, ж.
Ніжняе бервяно ў зрубе. Сваёй старэнькай хаты я не пазнаў. Новая падруба выпрастала яе, прыўзняла над зямлёй. Асіпенка. Ідучы назад у хату, змеціў [Сузон], што ў клеці згніла падруба і яна ўся пахілілася на бок. Галавач.
падрубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
Падагнуўшы край чаго‑н., падшыць. Падрубіць хусцінку. Падрубіць сукенку.
падрубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
Дабавіць вянок або некалькі вянкоў у зруб. Каб лесу [цётка] дастала — можна падрубіць [хату].. Вянок які дабавіць. Мыслівец.
падру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрубіць 1.
падру́блены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падрубіць 1.
падру́блены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падрубіць 2.
падру́бліванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрубліваць 1 — падрубіць 1.
падру́бліванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрубліваць 2 — падрубіць 2.
падру́блівацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да падрубліваць 1.
падру́блівацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да падрубліваць 2.
падру́бліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падрубіць 1.
падру́бліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падрубіць 2.