Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падрахо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрахоўваць — падрахаваць.

падрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрахаваць.

падраху́нак, ‑нку, м.

1. Агульная сума.

2. Вынік (якой‑н. дзейнасці, заняткаў і пад.). Скончыўшы навучанне і перагледзеўшы работы вучняў, Лабановіч часта падводзіў падрахункі дню. Колас.

падраху́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падрахунку. Падрахункавая лічба.

падра́цца, ‑дзярэцца; зак.

Парвацца ў многіх месцах; знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.). Газета пажоўкла ад часу, падралася па краях. Марціновіч. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Зашыць ён можа толькі большыя дзіркі, і то іголкай-шаршаткай. Лось.

падра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Парваць, разарваць на часткі. Спакойна і ўпэўнена.. я выцягнула бюлетэнь з сумачкі, падрала яго на дробныя кавалкі. Савіцкі. [Валя:] — А дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. Знасіць, неахайна або доўга носячы што‑н. Падраць абутак. Падраць за лета рубашку.

3. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і звяроў). Каршун падраў усіх курэй.

4. і чаго. Перацерці на тарцы нейкую колькасць чаго‑н. Падраць крыху бульбы на бліны.

падро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрабіць — падрабляць.

2. Тое, што падроблена; падробленая рэч. Невялічкую падробку пад Пушкіна я заўважаў і раней, але глядзеў на яе як на маладое дзівацтва. Скрыган. Адсутнасць арыгінала і іншыя акалічнасці паводзілі некаторых пісьменнікаў і вучоных на думку, што твор гэты [«Слова аб палку Ігаравым»] — падробка. «ЛіМ».

падро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрабіць ​1.

2. у знач. прым. Які з’яўляецца падробкай (у 2 знач.); несапраўдны, фальшывы. Падробленыя дакументы. □ Падробленай шчырасцю гаспадыня вымагае тое, чаго не дасягнула падманам і хлуснёй. Савіцкі.

падро́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падробліваць — падрабіць ​1.

падро́блівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падрабіцца.

2. Зал. да падробліваць.