Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбухто́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падбухторыць.

падбухто́рванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбухторваць — падбухторыць.

падбухто́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падбухторваць.

падбухто́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбухторыць.

падбухто́ршчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто падбухторвае. Выкрыць падбухторшчыкаў.

падбухто́ршчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да падбухторшчык.

падбухто́ршчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да падбухторшчыка, падбухторвання. Падбухторшчыцкія дзеянні.

падбухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Падгаварыць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Падбухторыць да бунту. □ [Валя] ведала, што сам .. [Лёня] не здольны на такія ўчынкі — хіба падбухторыць хто ... Васілевіч. [Паходня:] — Пярэчу, і калгаснікаў падбухтору, каб не адпускалі [Зосю]. Такога намесніка страціць? Хадкевіч. // Настроіць супроць каго‑н. [Верамейчык:] А ты хочаш за калгасны кошт для ўсіх добрым быць? Каб людзі пра твае грахі маўчалі? І таму падбухторыў супроць мяне ўсю камсамольскую арганізацыю? Губарэвіч.

падбяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падбегчы.

падбялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.

1. Пабяліць злёгку, дадаткова. Падбяліць сцены мелам. // Засыпаць, пакрыць што‑н. (снегам, туманам). Горад як бы павесялеў. Першы снег падбяліў яго, і ён, здавалася, аж вуліцы рассунуў. Сабаленка.

2. Падбавіць у якую‑н. рэдкую страву малака, смятаны. Падбяліць боршч смятанаю.