выпу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпудзіць.
вы́пудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Разм. Нечакана напужаўшы, выгнаць адкуль‑н. Выпудзіць птушку з гнязда. Выпудзіць ліса з хмызняку.
вы́пукласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць выпуклага. Выпукласць паверхні, вачэй, лінзы.
2. Выпуклае месца, пукатасць.
выпукле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпукліць.
вы́пуклены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпукліць.
вы́пукліна, ‑ы, ж.
Выступ сферычнай формы, выпуклае месца.
вы́пукліцца, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Выдацца наперад; выпучыцца; набыць сферычную форму з вонкавага боку. Выпукліліся рэбры. Выпукліліся сіняватыя жылы на скронях. □ Вялікі рыначны пляц выпукліўся .. пакатым узгоркам сярод нізкіх драўляных хат ускраіны. Галавач.
2. перан. Вылучыцца, стаць выразным. Яўсеенка схаваўся ў людзях. Калі змоўк яго голас, — выпуклілася шчырасць яго гаворкі. Скрыган.
вы́пукліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Вылучыць, высунуць на першае месца; падкрэсліць. Выпукліць станоўчае ў рамане.
вы́пуклы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае сферычную вонкавую паверхню; проціл. увагнуты. Выпуклае шкло. Выпуклая лінза.
2. Які выдаецца наперад. Выпуклы лоб. Выпуклыя грудзі.
3. перан. Выразны, рэльефны. Выпуклы вобраз.
выпукля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выпукліцца.
2. Зал. да выпукляць.