падра́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падраніць.
падра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
У мове паляўнічых — злёгку раніць, падстрэліць. Я ударыў па .. [дзіку] дуплетам І падраніў, а не паклаў. Караткевіч.
падранцве́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
Здранцвець — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Рукі падранцвелі.
падра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падраць.
2. у знач. прым. Дзіравы, абшарпаны; зношаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Кашулька ў яго падраная, нямытая, заношаная. Колас.
падра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падраніць.
падра́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрапаць.
2. у знач. прым. У драпінах, абшарпаны. Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну. Пташнікаў.
падра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Абдзерці сабе што‑н. Падрапацца аб кусты.
2. Пакрыцца драпінамі. Падрапаліся халявы.
3. Драпацца некаторы час.
падра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Зрабіць драпіну (драпіны) на чым‑н.; злёгку абдзерці. Падрапаць ногі аб іржышча. □ [Кухаркі] нават аканом баіцца: бегае то туды, то сюды ад адной фурманкі да другой і пакрыквае на парабкаў, каб часам чаго не пабілі, не падрапалі. Каліна. Лістоўкі, якія нельга было адклеіць, Ёшка падрапаў нажом. Пестрак.
2. Драпаць некаторы час; драпнуць некалькі разоў. Воўк прыціснуўся ў кут, заляскаў зубамі, падрапаў зямлю і палез угару. Чорны.
падра́снік, ‑а, м.
Доўгая з вузкімі рукавамі адзежына, якую свяшчэннаслужыцелі надзяваюць пад расу.
падраста́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрастаць — падрасці.