Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны пад радкамі (унізе старонкі або пад радком). Падрадковая заўвага. Падрадковыя знакі.

2. Літаральны, зроблены слова ў слова (пра пераклад). Падрадковы пераклад.

падрадко́ўнік, ‑а, м.

Літаральны, падрадковы пераклад тэксту.

падра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падраду. Падрадная арганізацыя. Падрадныя работы.

падра́дчык, ‑а, м.

Асоба ці ўстанова, якія вядуць якія‑н. работы па падрадах.

падра́дчыца, ‑ы, ж.

1. Жан. да падрадчык.

2. Разм. Жонка падрадчыка.

падра́дчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падрадчыка. Падрадчыцкае прадпрыемства.

падраён, ‑а, м.

Частка раёна, падпарадкаваная ў якіх‑н. адносінах раёну. На тэрыторыі Беларусі вылучаюць тры кліматычныя раёны: паўночны, сярэдні і паўднёвы.. Сярэдні раён падзяляецца ў кліматычных адносінах на два падраёны: заходні і ўсходні. Прырода Беларусі.

падра́жніванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падражніваць, падражнівацца.

падра́жнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Дражніцца час ад часу. То той, то другі з гасцей стараліся памагчы настаўніцы ўзяць за вуха непакорлівага, але ён вылузваўся, уцякаў і падражніваўся: — Кароткія ў вас рукі. Колас.

2. Даваць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. [Рымша:] — Ён, мусіць, толькі з ёю падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца... Гурскі.

падра́жніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Разм. Дражніць час ад часу. Крапіўся Мартын, падражніваў Аўгіню Васілём. Колас.