Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўкру́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Укруціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Вера бачыць: гэта нямецкія салдаты паўкручваліся ў коўдры, каб было цяплей. Мікуліч.

паўкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укруціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўкручваць лямпачкі. Паўкручваць дзяцей у хусткі.

паўкрыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Укрыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укрыць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўкрываць бурты саломай. □ Ніна і Вольга, самі не разумеючы, што робяць, паўкрывалі галовы спадніцамі — так пахаваліся ад самалёта. Арабей.

паўкусто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ніжнюю частку драўняную і верхнюю травяністую (пра расліны).

паўлада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Уладарыць некаторы час.

паўлада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Уладаць некаторы час. [Бухча:] Каб толькі хутарам паўладаць мог я яшчэ. Чорны.

паўладко́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Уладкавацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Цяпер першачарговай стала задача выкрыць ворагаў Савецкай улады, якія паўладкоўваліся на работу ў савецкія ўстановы і там вялі тайную падрыўную дзейнасць. «Полымя».

паўладко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Уладкаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўладкоўваць на работу. Паўладкоўваць усе справы.

паўла́зіць, ‑зіць; ‑зім, ‑зіце, ‑зяць; зак.

Улезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лаўлазіць у вагон. Паўлазіць у даўгі.