Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пабядзі́т, ‑у, М ‑дзіце, м.

Вальфрамава-кобальтавы сплаў вельмі высокай трываласці.

пабядзі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пабядзіту; зроблены з пабядзіту. Пабядзітавы сплаў. Пабядзітавыя разцы.

пабядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць бедным, бяднейшым. [Халуста:] — Думаеш, пан пабяднее, калі ты з яго шкуры тры галаскі адарвеш! Ліха матары яго! Цэлы будзе! Чарнышэвіч.

пабяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся белым, бялейшым. Грымотная дажджавая хмара паплыла далей, расквечваючы на яркім сонцы свае велічэзных, пабялелыя, нібы памытыя дажджом .. горы. Колас. Пабялелы, устрывожаны твар Анежкі быў загадкавы. Броўка.

пабяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца белым, бялейшым. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі кал[аса]мі. Асіпенка. // Разм. Пасівець. Валасы пабялелі. Скроні пабялелі. // Стаць, зрабіцца бледным; пабляднець. Парабак пабялеў, у яго пацямнела ў ваччу. Чорны. Нібы ўдараны знянацку, Міколка ўздрыгнуў, твар яго пабялеў. Краўчанка. // Пасвятлець. Ноч скончылася. Неба пабялела. Плыў дзень. Чорны.

пабялі́цца, ‑бялюся, ‑белішся, ‑беліцца; зак.

1. Пакрыць сабе твар бяліламі.

2. Стаць, зрабіцца белым у выніку спецыяльнай апрацоўкі. Сцены добра пабяліліся. // Пакрыцца чым‑н. белым. Пабяліліся кусты, пабяліліся масты, пабяліліся пянькі, прытупіліся канькі. Шушкевіч. Гімнасцёрка пабеліцца потам салёным, губы высушыць горкая смага... Гаўрусёў.

пабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., каго-што.

1. Зрабіць белым, пакрыўшы вапнай, мелам і інш. Таіса пабяліла .. печ, чыста падмяла гліняную падлогу, вымыла і выцерла акенцы. Паслядовіч. // Засыпаць, пакрыць (снегам, інеем і пад.). Шумныя бярозы Пабяліў мароз. Купала. Снег нам засыпаў вушанкі І пабяліў шынялі. Астрэйка. // Зрабіць сівым. [Бондар] выглядаў старэй за свае гады, бо сівізна ўжо ўбілася ў яго густыя чорныя вусы і пабяліла скроні. Чарнышэвіч.

2. і без дап. Бяліць некаторы час. Пабялілі маляры гадзіну і кінулі.

пабяля́ны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты ўнутры тонкім слоем палівы, эмалі. Пабяляны збан. Пабяляны чыгун.