падба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбавіць.
2. Тое, што падбаўлена.
падбаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбаўляць.
падбаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да падбавіцца.
2. Зал. да падбаўляць.
падбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падбавіць.
падба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Зак. да дбаць.
падбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.
1. да каго-чаго і без дап. Наблізіцца бягом. Ганчак паслухмяна падбег да гаспадара і, высунуўшы чырвоны язык, глядзеў разумнымі вачамі. Шамякін. Андрэй.. абняў слупок, упёрся нагамі ў зямлю і зрушыў яго. Падбеглі сяляне, выцягнулі яго і павалілі. Колас.
2. Забегчы пад што‑н. Падбегчы пад мост. Падбегчы пад арку.
3. Крыху прабегчы. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў.. на аглабіне. Гартны. — Ну, падбяжы яшчэ! — І .. [бацька] ляснуў ляйчынаю па гладкім баку каня. Дамашэвіч.
4. Разм. Хуценька накіравацца куды‑н. Уладусь памыўся, прыадзеўся і чакаў свайго дружбака, каб разам падбегчы на суботнюю гулянку ў суседнюю вёску. Савіцкі.
падбе́л, ‑у, м.
Лекавая расліна сямейства складанакветных з шырокімі лістамі, пакрытымі спаднізу белымі варсінкамі, і жоўтымі кветкамі. На рачных абрывах гараць залатыя чародкі падбелу з яшчэ кволымі бязлістымі сцяблінкамі. Хомчанка.
падбе́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падбяліць.
падбе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбяліць.
падбе́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбельваць — падбяліць.