Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Спяваць, падцягваючы, памагаючы каму‑, чаму‑н.; уторыць. Спявала цётка, і ледзь чутна падпявалі ёй госць і дзядзька. Вышынскі. Чуваць была толькі скрыпка, усе іншыя інструмент толькі падпявалі ёй, толькі памагалі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Падтрымліваць каго‑н., памагаць каму‑н. з карыслівых меркаванняў. Шукаюць многія, як і заўжды шукалі, Сабе сяброў такіх, каб падпявалі. Корбан.

падпяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпячыся.

2. Зал. да падпякаць.

падпяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпячы.

падпяра́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падперазаць.

падпяра́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпяразваць — падперазаць.

падпяра́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падперазацца.

2. Зал. да падпяразваць.

падпяра́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падперазаць.

падпяра́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Абл. Тое, чым падпяразваюцца. Верхнюю рубашку.. [Блецька] насіў без падпяразкі. Чорны. Дзед Сёмка стаіць у дзвярах. Гэта высокі сівы стары ў зрэбнай без падпяразкі кашулі і шарачковых портках. С. Александровіч.

падпя́так, ‑тка, м.

Падсцілка ў абутку, што засцерагае пяту ад цвікоў, якімі прыбіты каблук.

падпя́тнік, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне для апоры восі вертыкальнага вала.

2. Прыстасаванне для апоры ног весляра ў лодцы.