падаўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падаўляць.
падаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падавіць (у 1 знач.).
пада́ўна, прысл.
Тое, што і пагатоў. У нас шмат трэба людзей, а на будоўлю і падаўна: не кожны зможа быць на зрубе з тапаром. Баранавых.
падахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак., з інф. і без дап.
Разм. Добраахвотна ўзяць на сябе выкананне якой‑н. справы, працы і пад. Падахвоціцца схадзіць у магазін. □ Двое пяцікласнікаў падахвоціліся збіраць калекцыі жучкоў і насякомых. Краўчанка. Паказваць дарогу напрасткі цераз лес падахвоціўся Грыцук. Навуменка.
падахво́ціць, ‑вочу, ‑воціш, ‑воціць; зак., каго-што і з інф.
Выклікаць жаданне што‑н. зрабіць; разахвоціць. [Дзед Тарас:] — Падахвоціў я праўленне пабудаваць сховішча на садавіну. Паслядовіч. — Гаварыце, гаварыце, цётка Тэкля, — падахвоціў Малашкін. Пестрак.
падахво́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падахвоціць.
падахво́чванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падахвочваць — падахвоціць.
2. Словы, якімі выклікаюць, падтрымліваюць жаданне што‑н. рабіць. Ужо даўно ўзмакрэла спіна, кроплі поту сцякалі па твары, але працаваць пад жарты і падахвочванні дзядзькі Мікіты было надзвычай прыемна і лёгка. Сіўцоў.
падахво́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падахвоціцца.
2. Зал. да падахвочваць.
падахво́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падахвоціць.
падахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які бярэцца, вылічваецца згодна з намерам даходаў. Падаходны падатак.