Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпра́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпражыць.

падпра́жыцца, ‑жыцца; зак.

Пражачыся, стаць гатовым. Гарох падпражыўся.

падпра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Пражачы, прыгатаваць для яды. [Іван Сцяпанавіч:] — Гэтае ж самае насенне, калі яго падпражыць і пасля змалоць альбо стаўчы, спажываецца як кава. Дубоўка.

падпра́паршчык, ‑а, м.

У царскай арміі — вышэйшае унтэр-афіцэрскае званне. // Асоба, якая мела гэтае званне.

падпрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Папрасаваць дадаткова ў асобных месцах. Падпрасаваць кашулю.

падпрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падпрасоўваць.

падпрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпрасаваць.

падпра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. падправіць (у 1 знач.).

падпра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падправіць.

падпраўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да падпраўляць.