пада́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць падатнага. Падатнасць грунту.
пада́тны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і падатлівы (у 1 знач.). Тут пад нагамі была ўжо не падатная багна.., а цвёрды, надзейны грунт. Мележ.
падатра́д, ‑а, М ‑дзе, м.
У сістэматыцы жывёл — падраздзяленне, частка атрада.
падаўжа́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне, пры дапамозе якога што‑н. падаўжаецца. Падаўжальнік для электрычнага шкура.
падаўжа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для падаўжэння чаго‑н. Падаўжальны канат.
падаўжа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падоўжыцца.
2. Зал. да падаўжаць.
падаўжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падоўжыць.
падаўжэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаўжаць — падоўжыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. падаўжацца — падоўжыцца.
2. Колькасць, на якую павялічана што‑н. Невялікае падаўжэнне.
падаўжэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць даўжэйшым. Грудок, які спачатку выглядаў невялікім, цяпер нібы пашырэў і падаўжэў. Чарнышэвіч.
2. Стаць, зрабіцца больш працяглым. Вераснёўская ноч падаўжэла, хапае часу паспаць. Броўка. А вясна, відаць, вось-вось прыйдзе. Прыкметна падаўжэлі дні. Васілёнак.
падаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаўляць.