Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпаіць.

падпо́крыўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які сеецца па якой‑н. культуры. Падпокрыўны пасеў канюшыны.

падпо́лле, ‑я, н.

1. Памяшканне пад падлогаю; падвал. Пахла саладкаватай прэллю — якраз пасярод хаты ляжала выграбеная з падполля бульба з доўгімі белымі расткамі. Навуменка.

2. Дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна, ва ўмовах строгай канспірацыі, а таксама жыццё ў такіх умовах каго‑н., хто змагаецца супраць улад. У памяці паўставала то адно, то другое і перад усім — вайна, падполле ў час нямецкай акупацыі. Карпаў. У часы буржуазнай Польшчы камуністы працавалі ў глыбокім падполлі. Карпюк. // зб. Людзі, якія працуюць у такіх умовах, вядуць канспіратыўную работу. У час сакавіцкага правалу Мінскага падполля сям’я Амельянюкоў схавалася ў знаёмых людзей. «Звязда». Край мой, край Лясістых пушчаў, Балатоў і поля, Захаваў ты ў сваіх гушчах Нашае падполле. Хведаровіч.

падпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, праходзіць ва ўмовах падполля (у 2 знач.); нелегальны, тайны. Падпольная работа патрабуе канспірацыі. Новікаў. Ад сваіх людзей Заслонаў ужо ведаў, што ў дэпо дзейнічае падпольная камсамольская група, і здагадваўся, хто яе ўзначальвае. Шчарбатаў.

падпо́льшчык, ‑а, м.

Той, хто працуе ва ўмовах падполля (у 2 знач.). Саша з нецярплівасцю чакала, калі падпольшчыкі дадуць ёй заданне. Шамякін. Адвага падпольшчыка толькі тады апраўдана, калі яна спалучаецца са строгай канспірацыяй. Новікаў.

падпо́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падпольшчык.

падпо́р, ‑у, м.

Спец. Напор вады ў рацэ, канале з прычыны звужэння рэчышча, загароды плацінай і пад.

падпо́ра, ‑ы, ж.

1. Тое, што і падпорка. Бярозавыя падпоры гнуцца пад цяжарам спелых антонавак. Грамовіч. Высокая, на чатырох металічных падпорах,.. [вышка] нагадвае крыху тэлевізійную мачту. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Падтрымка, апора (у 3 знач.). Бежанства зблытала .. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — .. бяздомны валацуга. Гартны.

падпо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падпорваць.

падпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпароць.