наканава́цца, ‑нуецца; зак.
Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.
наканава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што, каму.
Разм. Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што‑н. Жыццё наканавала.. [Багдановічу] кароткі век. Бачыла. Ля стаю... Мне лёс наканаваў Быць помнікам жывым братам памёршым. Тармола.
накане́чнік, ‑а, м.
Невялікі, звычайна конусападобны прадмет, які насаджваецца на канец іншага прадмета. Наканечнік стралы. □ Гэта была крывая шабля ў чорным бліскучым чахле з залацістым наканечнікам. Пестрак.
накане́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, прымацаваны на канцы чаго‑н.
наканіфо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Нацерці каніфоллю. Наканіфоліць смык.
наканіфо́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да наканіфольваць.
наканіфо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наканіфоліць.
накано́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да наканавацца.
2. Зал. да наканоўваць.
накано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наканаваць.