Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўко́ла, ‑а, н.

Паўзамкнутая крывая лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкруг. — Тут вось і вырасце гігант зусім новай для Беларусі галіны індустрыі, — прамовіў Мікалай Міхайлавіч, апісваючы рукой шырокае наўкола. Хадкевіч.

паўко́льца, ‑а, н.

Тое, што і паўкальцо.

паўко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Укапаць усё, многае. Паўкопваць слупы.

паўко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Укаціць усё, многае. Паўкочваць бочкі пад павее.

паўкро́к, ‑у, м.

1. Адлегласць, роўная палавіне кроку. Як бы хацелася Васілю ісці ў нагу з гэтымі людзьмі і ніколі нават на паўкроку не адставаць! Кулакоўскі.

2. Рух нагой у час хадзьбы, у выніку якога пераадольваецца адлегласць, роўная палавіне кроку. Гэта было так нечакана, а малюнак, які раптоўна адкрыўся яму, быў настолькі прыгожым, што Васіль Васільевіч спыніўся на паўкроку. Шашкоў.

паўкро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які атрымліваецца ад скрыжавання чыстакроўнай жывёлы з простай; нечыстакроўны.

паўкру́г, ‑а, м.

1. Палавіна круга. Чырвоны паўкруг сонца ўзнімаўся дзесьці там далёка-далёка, дзе відаць самы край небасхілу. Кавалёў.

2. Паўзамкнутая дугападобная лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкола. Другім сваім паўкругам Гнілое балота ўпіралася ў Сухія груды. Колас. Калі левая гусеніца апісала паўкруг, Дзмітрый мімаволі прыціснуўся да спінкі сядзення. Беразняк.

паўкру́глы, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму паўкруга. З кабіны вылез лётчык. Ён быў у шлеме з паўкруглымі акулярамі, у цёплым камбінезоне і унтах. Новікаў.

паўкру́жжа, ‑а, н.

Тое, што і паўкруг (у 2 знач.). Гладзь — ні астраўка — Да самага паўкружжа гарызонта. Пысін.

паўкру́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае форму паўкруга. Паўкружныя каналы.