пасканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Скандаліць некаторы час. П’яны мінут дзесяць паскандаліў і ўціхамірыўся. // Пасварыцца з кім‑н. або між сабой. Паскандаліць з суседзямі.
паскара́льнік, ‑а, м.
1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.
2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.
3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».
паскара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для паскарэння якога‑н. працэсу.
паскара́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паскорыцца.
2. Зал. да паскараць.
паскара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паскорыць.
паскарача́цца, ‑аецца; зак.
Скараціцца — пра ўсё, многае.
паскарача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Скараціць усё, многае. Паскарачаць тэрміны выканання работ.
паска́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Пажаліцца, выказаць сваё гора, незадавальненне. Расла .. [Ніна] ціхая, не смеючы слова адказаць сварлівай мачысе, баючыся паскардзіцца бацьку на крыўды. Галавач. Прося паскардзілася, што кепска бачыць, папрасіла прачытаць пісьмо. Паўлаў.
2. Звярнуцца да афіцыйнай асобы са скаргай. Хлопцы зашумелі, але ніхто не адважваўся сказаць брыгадзіру, паскардзішся — яшчэ большай бяды нажывеш. Дуброўскі. Некалькі старшынь калгасаў паскардзіліся ў райком партыі на недабраякасную работу некаторых трактарыстаў. Хадкевіч. // Нагаварыць, напаклёпнічаць, данесці. А ўвечары, калі прыйшоў Загурскі і маці паскардзілася яму на мяне, усё перамянілася. Асіпенка.
паскаро́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паскародзіць.
паскаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Пабаранаваць. [Андрэй:] — А якую мужчынскую работу яна робіць? Памагла мне перад сяўбой папар паскародзіць, жыта забаранаваць. Чарнышэвіч.
2. і без дап. Скародзіць некаторы час.