Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папайгра́ць, ‑граю, ‑граеш, ‑грае; зак.

Разм. Іграць доўга, неаднаразова.

папакалаці́цца, ‑калачуся, ‑калоцішся, ‑калоціцца; зак.

Разм. Калаціцца доўга, неаднаразова. [Адам] так ужо выпакутаваў, ды і яна, Анютка, праз яго папакалацілася, папаплакала. Марціновіч.

папакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Калець доўга, неаднаразова. [Маша:] — Нібы чула, што бяда нейкая!.. І от жа пальцы два адмарозіў... Валіць, пэўна. І папакалеў, мабыць, за ноч тую... Мележ.

папакало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што і чаго.

Разм. Калоць доўга, неаднаразова; закалоць многа каго‑, чаго‑н.

папакапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Капацца доўга, неаднаразова.

папака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Ка́паць доўга, неаднаразова; нака́паць многа чаго‑н.

папакапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што і чаго.

Разм. Капа́ць доўга, неаднаразова; накапа́ць многа чаго‑н.

папака́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папака́паць.

папакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Разм. Карміць доўга, неаднаразова; накарміць многіх. [Ліпскі:] — Гаспадарку весці трэба ўмець. Каб яйка з-пад курыцы ўзяць, трэба, брат, пастарацца, папакарміць яе не абы-чым... Лупсякоў.

папакарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што і чаго.

Разм. Карчаваць доўга, неаднаразова; выкарчаваць многа чаго‑н. За сваё жыццё .. [Тоня Вазылькевіч] бярвення папаварочваў і карчоў папакарчаваў. Чорны.

папакарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папакарчаваць.