Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палеанто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па палеанталогіі.

палеапатало́гія, ‑і, ж.

Навука аб хваробах жывёл і раслін, якія жылі на Зямлі ў далёкія часы.

[Ад грэч. palaios — старажытны, pathos — хвароба і logos — вучэнне.]

палеатэ́рый, ‑я, м.

Спец. Вымерлая непарнакапытная жывёліна, блізкая да старажытнага каня.

[Ад грэч. palaiós — старажытны і thēríon — звер.]

палеафітало́гія, ‑і, ж.

Тое, што і палеабатаніка.

[Ад грэч. palaios — старажытны, phyton — расліна і lógos — вучэнне.]

па́левы 1, ‑ая, ‑ае.

Бледна-жоўты з ружовым адценнем. Палевая сукенка.

па́левы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палі; які складаецца з паляў. Палевыя апоры моста.

пале́гласць, ‑і, ж.

Уласцівасць палеглага. Палегласць жыта.

пале́глы, ‑ая, ‑ае.

Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны). Марнавалася пераспелая і палеглая ярына. Машара. Месцамі была густая, палеглая пшаніца, камбайны нічога не маглі зрабіць. Пальчэўскі.

пале́гчаць, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і палягчэць. За год каса нібы высахла, палегчала. Карпюк. Цяпер шашу з двух бакоў абступаў лес. На дарозе быў халадок, і Раі палегчала. Арабей. Хочацца піць. Каўтнеш глыток-другі вады з пляшкі — палегчае, але потым — зноў смага. Каршукоў.

пале́гчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да палегчваць.

пале́гчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да палегчыць.