пазаляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Заляцацца да каго‑н. на працягу нейкага часу. Ніколі ў Жарнавіка не нараджалася думка пазаляцацца да.. [Сашы]. Пестрак. [Зянон:] — Маладая прыгожая бабка. Да такой бабкі яшчэ і пазаляцацца не грэх. Сабаленка.
пазама́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замазацца, заляпіцца — пра ўсё, многае. Шчыліны добра пазамазваліся.
2. Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Сукенкі пазамазваліся. Дзеці пазамазваліся.
пазама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Замазаць, заляпіць чым‑н. усё, многае. Пазамазваць надпісы на сцяне. □ Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць. Галавач.
2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае. Пазамазваць рукі.
пазамака́ць, ‑ае; зак.
1. Стаць мокрым, замокнуць — пра ўсё, многае. Сена пазамакала.
2. Набрыняўшы, перастаць цячы — пра ўсё, многае. Бочкі пазамакалі.
пазамалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Запоўніць малюнкамі ўсё, многае.
пазамаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замарозіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамарожваў мароз лужыны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць шэранню, слоем лёду ўсё, многае. Пазамарожвала ўсе вокны.
3. перан. Не пусціць у абарот, карыстанне ўсё, многае. Пазамарожваць крэдыты.
пазама́тачны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: пазаматачная цяжарнасць гл. цяжарнасць.
пазамаўка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Замоўкнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вучні пазамаўкалі. Гарматы пазамаўкалі.
пазамацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Замацаваць усё, многае. Пазамацоўваць канаты. Пазамацоўваць дэталі.
2. Зацвердзіць за кім‑, чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазамацоўваць інструмент за рабочымі. Пазамацоўваць брыгадзіраў за брыгадамі.
пазаміну́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які папярэднічаў мінуламу. Пазамінулы год. Пазамінулае стагоддзе.