Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпіса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падпісаць (у 1 знач.).

падпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падпісаць.

падпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым‑н. Лабановіч доўга пазіраў на гэту паперку. Нават не напісала [Ядвіся], куды едзе, і сама не падпісалася... Колас. Аўтар чамусьці не падпісаўся і не падаў свайго адраса. Рэдактар пакруціў канверт — адваротнага адраса і там не было. Грамовіч.

2. Заключыць умову на дастаўку, прысылку падпіснога выдання, унёсшы пэўную плату. Падпісацца на збор твораў. Падпісацца на газету «Звязда». // Выказаць жаданне на ўдзел у зборы якіх‑н. сродкаў, ахвяраванняў і пад. Падпісацца на пазыку.

•••

Падпісацца абедзвюма рукамі пад чым — ахвотна і поўнасцю згадзіцца з чым‑н.

падпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Паставіць подпіс для пацвярджэння, пасведчання чаго‑н. Шафёр працягнуў Веньяміну дарожны ліст. — Падпішыце. Мне на базу трэба. Навуменка. // Прыняць якія‑н. абавязацельствы, умовы і пад., змацоўваючы іх подпісам (подпісамі). Падпісаць дагавор. □ Вярнуўшыся з Прыстанькі з усімі асцярогамі, настаўнікі разышліся хто куды, з тым, аднак, каб вечарам сабрацца ў школе для абмеркавання пастановы і падпісаць яе. Колас.

2. Зрабіць які‑н. надпіс, паметку на чым‑н. Падпісаць сшытак.

3. Уключыць у лік падпісчыкаў. Падпісаць на газеты і часопісы.

падпі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падпісваць — падпісаць (у 1, 2 знач.).

падпі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпісацца.

2. Зал. да падпісваць.

падпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпісаць.

падпі́ска, ‑і, ДМ ‑пісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падпісаць (у 3 знач.) і падпісацца (у 2 знач.). // Дагавор, умова на дастаўку, прысылку падпіснога выдання. Аформіць падпіску на збор твораў Якуба Коласа.

2. Пісьмовае абавязацельства ў чым‑н. Узяць падпіску аб нявыездзе.

падпісны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да падпіскі (у 1 знач.). Падпісная цана. Падпісны ліст. // Які распаўсюджваецца па падпісцы. Падпісное выданне.

падпі́счык, ‑а, м.

Той, хто падпісаўся на якое‑н. друкаванае выданне. Падпісчык на газету.