падапрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падапрануць.
падапрану́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падапрануць.
падапрану́цца, ‑апрануся, ‑апранешся, ‑апранецца; зак.
Разм.
1. Апрануць што‑н. пад верхняе адзенне. Падапрануцца цяплей.
2. Апрануцца лепш, у святочнае. Падапрануцца на вечар.
падапрану́ць, ‑апрану, ‑апранеш, ‑апране; зак., каго-што.
Разм.
1. Апрануць што‑н. пад верхняе адзенне. Падапрануць пінжак пад паліто.
2. Апрануць каго‑н. лепш. [Колас:] — Падапранулі мяне чысцей, сабраў я свае кніжачкі, маці перахрысціла на дарогу. Лужанін.
падапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які крыху, злёгку сапрэў; сапрэлы знізу. Падапрэлае сена. □ Даніла пакорліва разуваўся, садзіўся на палок і апускаў у ваду падапрэлыя ад руплівага тупання пальцы. Кулакоўскі.
2. Разм. Які крыху падтаў. Падапрэлы снег.
падапрэ́ць, ‑эе; зак.
1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла. Дуброўскі.
2. Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца. Скрыган.
падапхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.
1. Падштурхнуць каго‑, што‑н. Падапхнуць суседа. □ Мужчыны ззаду пільнаваліся вазоў. У выпадку чаго можна ўтрымаць рубель, каб воз не перакуліўся, або падапхнуць ззаду, калі на г[а]ру прыстане конь. Чарнышэвіч.
2. Засунуць, падсунуць пад што‑н. Падапхнуць табурэтку пад стол. □ Доўга не думаючы, Валодзя падапхнуў пад рамень пілотку з зорачкай і сказаў: — Пайшлі ў воласць! Федасеенка.
падапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дапячы ўсё, многае. Падапякаць пірагі.
падарава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падараваць.
падарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падараваць.