Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дапіць усё, многае. Падапіваць малако.

падапіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дапілаваць усё, многае. Падапілоўваць дошкі.

падапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дапісаць нейкую колькасць чаго‑н. куды‑н. Падапісваць прозвішчы ў журнал.

падапла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дадаць да раней выплачанай сумы нейкую частку грошай.

падаплёка, ‑і, ДМ ‑лёцы, ж.

Сапраўдная, але скрытая, не яўная прычына, падстава, сутнасць чаго‑н. Падпявалы Узнімуць часам звон, Ажыятаж, А падаплёка тут — падхалімаж! Валасевіч.

падаплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Даплесці ўсё, многае. Падаплятаць кашы.

падаправа́ць, ‑ае.

Незак. да падапрэць.

падапрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дапрасці ўсё, многае. Дзяўчаты падапрадалі кудзелю.

падапрана́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падапранаць — падапрануць і падапранацца — падапрануцца.

падапрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падапрануцца.

2. Зал. да падапранаць.