падако́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і падвоканне. Трэба сход склікаць. Устае Аўдоля з прасніцы або з-за красён, кажушок на плечы, палку ў рукі і пайшла па падаконню. Крапіва.
2. Частка сцяны пад акном са знадворнага боку дома. — Міналі дні — .. мы з мамаю на агародзе высеклі капусту, заклалі кастрыцаю падаконне. Адамчык.
3. Тое, што і падаконнік. З двара на падаконне ўзляцеў верабей з саломінай у дзюбе. Лобан.
падако́ннік, ‑а, м.
Дошка або каменная пліта, устаўленая ці ўмураваная гарызантальна ў аконны праём знізу. Падако былі густа застаўлены вазонамі. Бядуля. [Рыгор] падышоў бліжэй да акна, абапёрся локцямі на падаконнік. Гартны.
падако́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падаконніка, які знаходзіцца пад акном.
падако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дакапаць усё, многае. Падакопваць ямы. Падакопваць бульбу.
падако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Дакасіць што‑н. у многіх месцах. Падакошваць лужкі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Завяршыць касьбу — пра ўсіх, многіх. Людзі падакошвалі і падажыналі.
падаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Дакурыць усё, многае. Падакурваць папяросы.
пада́лей, прысл.
Разм. Значна далей; не блізка. Людзі моўчкі разышліся па хатах, падалей ад таго месца, дзе глуха парыпваў пад шалёным ветрам апалены дубовы сук. Лынькоў. — Прынясі сухога баласту, — сказаў Скаварада. — Набяры дзе падалей. Навуменка.
•••
Падалей ад граху (бяды) — тое, што і далей ад граху (бяды) (гл. далей).
пада́лець, ‑ее; зак.
Абл. Стаць, апынуцца далей. [Лес] — цяпер рэдкі і неяк падалеў ад вёскі. Пташнікаў.
падале́шнік, ‑у, м.
Род шматгадовых травяністых раслін сямейства кірказонавых. Алеська разгроб снег у другім месцы — пад елкай — і натрапіў на некалькі зялёных крохкіх лісцікаў падалешніку. Хомчанка.
падаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Даліць, напоўніць да краёў усё, многае. Падаліваць бочкі вадою. // Даліць нейкую колькасць чаго‑н. ва ўсё, многае. Падаліваць малака ў збаны.