падпа́льшчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падпальшчыка. Падпальшчыцкія планы.
падпамо́сце, ‑я, н.
Абл. Памяшканне, прастора пад падлогай. Кузьма дастаў міску, выцягнуў з падпамосця глечык з кіслым малаком. Шыцік.
падпампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.
Напампаваць дадаткова, яшчэ крыху. Барыс не толькі ўставіў спіцы, але І падцягнуў ланцуг, замацаваў руль, падпампаваў камеры. Жычка.
падпампо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпампоўваць — падпампаваць.
падпампо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падпампоўваць.
падпампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпампаваць.
падпа́нак, ‑нка, м.
Разм. Небагаты пан; паўпанак. Неяк да Братка завітаў малодшы сын пана Залуцкага з х[е]ўрай падпанкаў. Асіпенка. Селяніна крыўдзілі розныя панскія паслугачы, падпанкі, аканомы, цівуны. Саламевіч.
падпарадкава́льны, ‑ая, ‑ае.
У граматыцы — які злучае сказы па спосабу падпарадкавання (у 2 знач.). Падпарадкавальная сувязь сказаў. Падпарадкавальныя злучнікі.
падпара́дкаванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпарадкаваць і стан паводле знач. дзеясл. падпарадкавацца.
2. У граматыцы — спосаб злучэння сказаў, пры якім адзін сказ залежыць ад другога. Падпападкаванне даданых сказаў.
падпара́дкаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падпарадкаваць.