Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падпа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падпаліць.

падпа́ліна, ‑ы, ж.

1. Разм. Крыху абпаленае месца. Падпаліна на шынялі.

2. Рыжавата-жоўтая пляма другога колеру (на валасах, футры і пад.). У дзяўчыны светлыя з рыжымі падпалінамі валасы, чорныя бровы і чорныя вочы. Асіпенка. Бярозавы гай, куды нырнула сцежка, быў увесь пранізаны сонечным святлом, у кронах бяроз ужо гарэлі залатыя падпаліны. Хомчанка.

падпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

1. Паднёсшы агонь да чаго‑н., прымусіць гарэць; выклікаць гарэнне. Падпаліць дровы. Падпаліць салому.

2. Наўмысна знішчыць агнём што‑н., учыніць пажар. Гадзін за дзве да захаду сонца, адыходзячы, салдаты з двух канцоў падпалілі вёску, а самі зніклі. Чорны. А ў гэтую самую ноч на Пасеках было відна, хоць іголкі збірай... Нехта падпаліў новыя будовы Ліпніцкага. Чарот.

3. Даць падгарэць чаму‑н., падсмаліць што‑н. Падпаліць хлеб. Падпаліць сала.

4. і ў чым. Раскласці агонь (у печы, пліце і пад.), каб згатаваць ежу або ацяпліць памяшканне. Падпаліць печ. Падпаліць пліту. □ Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Якімовіч.

падпа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і падпал (у 2 знач.). Гаспадыні выходзілі і збіралі.. [трэскі] на падпалку. Шамякін.

падпалко́ўнік, ‑а, м.

Званне або чын афіцэра ў арміі, рангам ніжэй палкоўніка. // Асоба, якая мае гэтае званне або чын.

падпа́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпальваць — падпаліць.

падпа́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падпальваць.

падпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падпаліць.

падпа́льшчык, ‑а, м.

Той, хто наўмысна ўчыніў пажар. Пачалося расследаванне справы аб пажары. Але падпальшчыкаў знайсці не ўдалося. Матрунёнак. // перан. Той, хто падбухторвае да чаго‑н. Дарма падпальшчыкі вайны На службу смерці ставяць атам. Тарас.

падпа́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падпальшчык.