Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пададдзе́л, ‑а, м.

Частка якога‑н. аддзела.

пада́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пада́ць.

пададзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пададзець.

2. у знач. прым. Разм. Які надзеў што‑н. лепшае, добрае. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.

пададзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

Разм. Адзецца лепш, чым звычайна. Дзяўчына пададзелася. □ Рыгор пададзеўся, абмыў твар і папрасіў гаспадыню даць гарбату. Гартны.

пададзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., што.

Разм. Надзець што‑н. дадаткова пад верхняе адзенне. Пададзець пад пінжак світэр. □ [Маці:] — Не прастудзіся, настаўляй каўнер, пададзень яшчэ што цёплае... Дамашэвіч.

пададзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.

Падзьмуць знізу.

пададзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да пададзецца.

2. Зал. да пададзяваць.

пададзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пададзець.

падажыва́ць, ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Разм. Дажыць да нейкага ўзросту або тэрміну — пра многіх.

падажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Дажаць што‑н. у многіх месцах. Падажынаць жыта на ўсіх палетках. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Завяршыць жніво — пра ўсіх, многіх.