падо́ўжыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
1. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць у даўжыню. Падоўжыць вуду. Падоўжыць паліто. // Стварыць уражанне большай даўжыні, чым яна ёсць на самай справе.
2. Зрабіць больш працяглым, доўгім. Падоўжыць рэйс. Падоўжыць заняткі. □ Няхай хвіліна, што прыйшла сягоння, Падоўжыць дзень намераў і здзяйсненняў! Лось.
падо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Здохнуць (пра жывёлін, насякомых). — Мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Папас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас. // Груб. Памерці (пра людзей). [Селянін:] — А ў.. [брата] жонка там жа [у сібірскай тайзе] падарвалася і памерла.. Каб яшчэ там жыць, дык і самі падохлі б, як пацукі. Галавач.
падпаве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і павець. Цётка з усімі трыма дочкамі трапала лён у падпаветцы. Васілевіч.
падпаве́ць, ‑і, ж.
Тое, што і павець. Прыехаўшы, Дарош паставіў у падпавець каня і, не ацерабіўшыся з дарогі, з саломінкамі на халаце, зайшоў у школу. Мурашка.
падпада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпасці.
падпаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.
Разм. Напаіць з якім‑н. намерам да ап’янення.
падпа́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падпайваць.
падпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпаяць.
падпа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падпаяць.
падпа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падпаліць (у 1, 2 знач.).
2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў. Капыловіч.