падагу́ліць, ‑гулю, ‑гуліш, ‑гуліць; зак., што.
Падлічыць суму, падвесці вынікі вылічэнняў. Падагуліць суму расходаў. Падагуліць вынікі надояў малака. // Падвесці вынікі якой‑н. работы, справы, намеціць выгады; абагульніць. Падагуліць сказанае. Падагуліць вынікі сацспаборніцтва. □ Час падагуліць усе змены, усё тое новае, што з’явілася ў мове ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да нашых дзён. Лужанін.
падагу́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падагульваць — падагуліць.
падагу́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падагульваць.
падагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падагуліць.
падагульне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падагульняць — падагуліць.
2. Вынік чаго‑н., вывады. Маралі, якімі заканчваюцца байкі, часта бываюць не абагульненнем ці хлёсткім падагульненнем, а звычайным растлумачэннем. Лужанін.
падагульні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць абагульненне сказанаму і пад. Падагульніць вынікі назіранняў.
падагульня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняльны раздзел навуковай працы.
падагульня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падагульняць.
падагульня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падагуліць.
падагульня́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падагульняць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які падагульняе, падводзіць вынікі. Падагульняючае паўтарэнне вучэбнага матэрыялу.
3. Дзеепрысл. незак. ад падагульняць.