падаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падагрэць.
падагры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Жан. да падагрык.
падагры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падагры, падагрыка. Падагрычны хворы.
падагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падагрэць.
падагрэ́ў, ‑грэву, м.
Дзеянне паводле дзеясл. падагрэць (у 1, 2 знач.).
падагрэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны, служыць для падагрэву чаго‑н. Падагрэўная лямпа.
падагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
Крыху, злёгку нагрэцца; нагрэцца да пэўнай тэмпературы. Малако падагрэлася. Падагрэцца грэлкамі. Самавар падагрэўся.
падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.
2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор? Гартны. Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка.
3. перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука. Лобан.
4. перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі. Гурскі.
падагу́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падагуліць.